У Польшчы ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да свята Божага нараджэння.
Прадаўцы з таварам падрыхтаваліся раней, а цяпер кліенты купляюць прадукты на калядную вячэру і падарункі пад елку.
Сёлета святы Божага нараджэння абыходзяцца палякам на многа даражэй чым год таму. Хаця інфляцыя ў Польшчы складае 17,9%, то цэны выраслі куды больш.
Асноўная страва на калядным стале ў Польшчы – карп – падаражэў на 75% і каштуе 80 злотых ($18) кілаграм. Елкі таксама каштуюць больш: 50-300 злотых (10-65 еўра).
Чаму такі кошт, тлумачыць старшыня Аб'яднання елкаводаў Марцін Клапаціньскі.
- Елка самага высокага сорту ў заходняй Еўропе каштуе оптам 35-40 еўра. У Польшчы – больш за 100 злотых (больш за 20 еўра). Можна чакаць, што рознічная цана будзе двойчы большай. Нацэнка вялікая, у сярэднім стопрацэнтная. Гандляры, якія прадаюць елкі каля супермаркетаў, мусяць заплаціць больш за 10 тыс. злотых (2136 еўра) за арэнду пляцоўкі, у іншых месца 5-6-7 тысяч злотых (1500 еўра) гэта стандартная аплата.
Паводле даследавання «Барометр Правідэнта», сёлета палякі выдаткуюць на святы ў сярэднім 1259 злотых (270еўра) – на 307 злотых (65 еўра) больш, чым летась.
Палова апытаных гаворыць, што яны набудуць усё неабходнае для падрыхтоўкі да Каляд і Раства, але выбяруць самы танны тавар. Амаль кожны чацвёрты рэспандэнт не зможа дазволіць сабе ўсе асноўныя, традыцыйныя выдаткі, звязаныя са святамі Раства.
Што палякі чакаюць пад елкай?
Сёлета толькі палова (55,3%) апытаных чакаюць падарунку на Каляды. Цікава, што найбольшая колькасць у гэтай групе гэта пажылыя людзі.
З апытання «Барометр Правідэнта» вынікае, што найбольш пажаданым падарункам зʼяўляюцца грошы або гандлёвы ваўчар. Таксама папулярныя касметыка і парфумерыя, затым адзенне і абутак, ды электронныя прылады.
Жанчыны значна часцей за мужчын разлічваюць на ювелірныя ўпрыгожанні (12,4% супраць 2,5%). Мужчыны, наадварот, часцей чакаюць электронікі (15,9% супраць 2,3%).
яс