У 2023 годзе ўладальнікі аўтамабіляў, хутчэй за ўсё, будуць рамантаваць свае машыны, а не мяняць на новыя, паведамляе выданне «Rzeczpospolita», дадаючы, што што ў наступным годзе легкавыя аўтамабілі працягнуць даражэць. Паводле апошніх прагнозаў гандлёвай платформы «Carsmile», згаданы рост можа скласці 10%.
Паводле Samar Institute, у лістападзе 2022 года сярэдняя цана новага аўтамабіля вырасла на 14,4 працэнта ў гадавым вылічэнні.
У сваю чаргу, дзякуючы большай даступнасці камплектуючых у наступным годзе павялічыцца вытворчасць аўтамабіляў, што прывядзе да скарачэння часу чакання на аўтамабіль, замоўлены ў дылера. Тым не менш, празмерна высокія кошты абмяжуюць попыт.
У выніку, у 2023 годзе ўладальнікі аўтамабіляў будуць рамантаваць свае старыя аўтамабілі, а не мяняць іх на новыя.
PAP/аз