Беларуская Служба

Лекары больш не змогуць рэкламаваць медыцынскія вырабы

03.01.2023 07:02
Да гэтага часу такія абмежаванні тычыліся выключна рэкламы лекаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/smolaw

Лекар, фармацэўт або іншая асоба, якая выконвае медыцынскую прафесію ў Польшчы больш не зможа рэкламаваць медыцынскія вырабы. Да гэтага часу такія абмежаванні тычыліся выключна рэкламы лекаў. З новага года ў Польшчы ўзмацняюцца правілы, датычныя рэкламы медыцынскіх вырабаў, нагадаў намеснік міністра аховы здароўя Мацей Мілкоўскі(Maciej Miłkowski):

- Пацыент павінен атрымліваць дэталёвую інфармацыю пра медыцынскія вырабы непасрэдна ад лекара, але не шляхам рэкламы дадзенага прэпарата. Гаворка ідзе пра тое, каб не ўводзіць пацыентаў у зман. На рынку ёсць шмат такіх вырабаў, якія не з’яўляюцца лекамі, але яны вельмі іх нагадваюць, напрыклад, самой упакоўкай.

Згодна з палажэннем, Упраўленне па рэгістрацыі лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння будзе строга кантраляваць захаванне заканадаўства ў сферы рэкламы гэтых прадуктаў і зможа накладаць сур'ёзныя штрафы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі