Кампанія паведаміла, што летась на газавы тэрмінал у Свінавуйсьці прыбыло 58 танкераў з метанам, што азначае ў сярэднім амаль пяць паставак у месяц.
«Адбыўся значны рост у параўнанні з 2021 і 2020 гадамі, у якіх штогод прымалася па 35 танкераў», – падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.
Сёлета плануецца прыняць 60 суднаў. Першы груз быў атрыманы 6 студзеня.
Акрамя таго, вядзецца другі этап пашырэння тэрмінала, завяршэнне якога запланавана на 2024 год.
У Gaz-System адзначылі, што «адсутнасць пагроз, звязаных з дэфіцытам газу, і стабільная праца сістэмы абумоўлены ў першую чаргу завяршэннем у 2022 годзе ключавых для энергетычнай бяспекі Польшчы інвестыцый, такіх як: інтэрканэктары з Даніяй, Літвой і Славакіяй, калідор Поўнач-Поўдзень (то бок маршрут транспарціроўкі газавага паліва з польскага СПГ-тэрмінала ў Сьвінавусці, спалучэнне з газаправодам Baltic Pipe з паўднёвымі краінамі нашага рэгіёну: Аўстрыяй, Украінай, Румыніяй і Венгрыяй. У той жа час Польшча атрымала магчымасць імпартаваць газ з поўдня Еўропы.
Агульная працягласць газаправодаў, якія эксплуатуюцца кампаніяй Gaz-System складае больш за 11,8 тысячы кіламетраў, у тым ліку амаль тысяча кіламетраў была ўведзена ў эксплуатацыю ў мінулым годзе.