Беларуская Служба

Польшча патрабуе ўшчыльнення транзіту збожжа з Украіны

31.01.2023 11:04
Палякі таксама патрабуюць ажыццяўлення дапамогі фермерам з суседніх краінаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў звярнуўся да Еўракамісіі з просьбай аб інтэнсіўных дзеяннях па справе ўшчыльнення транзіту збожжа з Украіны.

Кіраўнік ведамства прыняў удзел у сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі краін Еўрапейскага Саюза ў Бруселі.

Міністр Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk) падкрэсліў, што збожжа з Украіны неабходна экспартаваць за межы суседніх краін, каб іх фермеры не адчулі негатыўных наступстваў наплыву ўкраінскага збожжа на сельскую эканоміку:

- Перш за ўсё мы будзем змагацца за ўшчыльненне сістэмы транзіту, а таксама за ажыццяўленне дапамогі фермерам з суседніх краінаў – Польшчы, Румыніі, Славакіі, Балгарыі, Венгрыі. Мы надалей будзем дапамагаць Украіне – тут сумневаў няма, але мы таксама хочам, каб у гэтую дапамогу адказна ўключыўся ўвесь Еўрасаюз.

Міністр сельскай гаспадаркі дадаў, што ў рамках дапамогі фермерам таксама прапануецца стварыць антыкрызісны фонд у галіне сельскай гаспадаркі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы складаная сітуацыя на рынку жылля

24.01.2023 16:56
Некаторыя эксперты прагназуюць абвал.