Беларуская Служба

Летась польская эканоміка вырасла на 4,9 працэнта

31.01.2023 14:01
Паводле экспертаў, эканамічны рост пачне паскарацца толькі ў канцы чацвёртага квартала.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле папярэдніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, польская эканоміка вырасла ў 2022 годзе на 4,9 працэнта. Якуб Рыбацкі(Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута сказаў, што гэта ў значнай ступені вынік павелічэння запасаў на прадпрыемствах:

- Рашуча раслі таксама спажывецкія выдаткі, але ў асноўным, калі гаворка ідзе пра прадметы першай неабходнасці. Гэта, перш за ўсё, звязанае з наплывам бежанцаў з Украіны. На гэтым фоне памер росту інвестыцыяў бы ўмераны, а сальда знешняга гандлю, хутчэй за ўсё, уплывала на змяншэнне агульных тэмпаў росту ВУП.

На яго думку, наступныя кварталы прынясуць значна слабейшыя вынікі:

- Верагодна рашучае запаволенне будзе фіксавацца ў першым квартале, калі рост ВУП можа знізіцца да 0,5 працэнта. Цягам наступных двух кварталаў ён наблізіцца да 1 працэнта. Мы чакаем аслаблення попыту, як у краіне, так і за мяжой. Высокая інфляцыя і адносна невялікі рост зарплатаў прычыняюцца да таго, што спажыўцы ва ўсяе Еўропе ўстрымліваюцца з пакупкамі такіх тавараў, як мэбля, аўтамабіль ці электроніка.

На думку Якуба Рыбацкага, эканамічны рост пачне паскарацца толькі ў канцы чацвёртага квартала.
Старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Розкрут(Dominik Rozkrut) нагадаў, што ў 2021 годзе ў параўнанні з 2020 годам рост ВУП склаў 6,8 працэнта:

- 4,9 працэнта – гэта даволі станоўчы вынік у часе крызісу. Паводле Еўракамісіі, у 2022 годзе ВУП па Еўрасаюзе вырас на 3,3 працэнта.

Нагадваем, узровень інвестыцый у Польшчы ў 2022 годзе склаў 16,8 працэнта. Годам раней згаданы паказчык складаў 17 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Нядобрасумленныя практыкі прадаўцоў украінскага збожжа наносяць шкоду польскім аграрыям

17.01.2023 11:30
Наплыў украінскага збожжа адбіваецца на цэнах у суседніх з Украінай дзяржавах.

У Польшчы складаная сітуацыя на рынку жылля

24.01.2023 16:56
Некаторыя эксперты прагназуюць абвал.