Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі зацвердзіў спісы праектаў, суфінансаваных у рамках Урадавага фонду развіцця дарог у 2023 годзе. Паводле згаданага спісу, фінансавую падтрымку з фонду атрымае 1 780 праектаў, у тым ліку 538 павятовых і 1242 гмінных. Кіраўнік урада падкрэсліў, што за пяць гадоў дзейнасці фонду былі мадэрнізаваныя і пабудаваныя шмат кіламетраў дарог:
- Гэта больш за 18 тысяч кіламетраў новых, мадэрнізаваных і рамантаваных дарогаў. Гэта ў пяць разоў больш, чым складае даўжыня польскай мяжы. Зараз мы ўкараняем інвестыцыі на ўзроўні мясцовых тэрытарыяльных адзінак.
Сёлета плануецца пабудаваць і мадэрнізаваць 2 800 кіламетраў дарог: 1 500 кіламетраў абласных і 1 300 кіламетраў гмінных. Найбольш грошай атрымае Мазавецкае ваяводства – агулам каля 300 мільёнаў злотых( 63,5 мільёна еўра). Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) сказаў, што праграма зʼяўляецца важным інструментам у барацьбе з так званым камунікацыйным выключэннем:
- Гэта не толькі буйныя інвестыцыі ў дарожную інфраструктуру, але таксама праекты, рэалізаваныя мясцовымі органамі ўлады, якія датычаць павятовых і гмінных дарогаў. Гэта таксама будаўніцтва чыгуначных вакзалаў. Гэта таксама важнае.
Сёлета ўпершыню дапамогай з Дзяржаўнага дарожнага фонду скарыстаюцца гарады-паветы. Сярод іх: Беласток, Гданьск, Кракаў, Люблін і Лодзь.
IAR/аз