Беларуская Служба

Да 100 тысяч чалавек змогуць скарыстацца праграмай па дафінансаванні сацыяльнай інтэграцыі

07.02.2023 13:09
Праграма накіраваная да грамадзян, якія хочуць пасяліцца ў Польшчы па-за межамі вялікіх агламерацый.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Праграмай дафінансавання рамонту кватэр, прафесійнай дзейнасці і догляду за дзецьмі змогуць скарыстацца да 100 тысяч чалавек. Гэта прадугледжвае праграма пад назвай «Узаемнапатрэбныя», якую ўрад плануе прыняць у сакавіку.

Праграма накіраваная да людзей, якія хочуць пасяліцца ў Польшчы па-за межамі вялікіх агламерацый. Гаворка ідзе не толькі пра бежанцаў з Украіны, але і мігрантаў, рэпатрыянтаў і ўсіх, хто плануе пасяліцца ў невялікіх гарадках.

Пілотная праграма стартуе праз некалькі дзён, паведаміла міністр Агнешка Сцігай (Agnieszka Ścigaj), якая ва ўрадзе адказвае за сацыяльную інтэграцыю:

- Праграма інавацыйная. Яна спалучае дафінансаванне рамонту кватэры, прафесійнай дзейнасці і догляду за дзецьмі. Мы хочам праверыць гэты інструмент падтрымкі. Думаю, што недзе ў сакавіку ўрад прыме праграму, як кірунак дзейнасці ў бліжэйшыя гады.

Пілотная праграма будзе накіравана да каля 200 сем'яў. Праект «Узаемнапатрэбныя» адрасаваны органам мясцовага самакіравання з колькасцю жыхароў менш за 120 тысяч чалавек. Важным аспектам праграмы з’яўляецца жытло, заснаванае на ўстанове Агенцтва сацыяльнай арэнды, кажа міністр Агнешка Сцігай:

- Праект складаны, але ён дае шанец на пастаянны характар. Агенцтва сацыяльнай арэнды дазваляе сачыць за плацежаздольнасцю, кантраляваць стан кватэры ці набываць сацыяльныя кватэры на прыватным рынку. Гэта гарантыя пастаяннага характару механізма для меншых муніцыпалітэтаў.

Органы мясцовага самакіравання, якія супрацоўнічаюць з грамадскімі арганізацыямі, могуць падавацьзаяўкі на пілотную праграму ў рамках адкрытага набору. Паводле польскага ўраду, праграма карыстаецца вялікім зацікаўленнем ужо на пачатковым этапе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Усё менш і менш дзяцей, усё больш адзінокіх

31.01.2023 15:09
Новыя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць карціну старэння і дэпапуляцыі Польшчы.

У 2022 годзе ў Польшчы нарадзілася ўдвая больш дзяцей замежнікаў

02.02.2023 12:45
Колькасць нованароджаных у Польшчы ўпала ніжэй за 300 тысяч.