Ацэнкі, якія рыхтаваліся ў лістападзе, паказалі, што ВУП Польшчы за 2021 дасягне 4 прац. Цяпер Брусель паведамляе, што рост склаў 4,9 прац. Што да наступнага года, то, паводле прагнозаў Камісіі, рост ВУП Польшчы складзе 2,5 прац.
У аналізе сітуацыі ў Польшчы эксперты Еўрасаюза пішуць, што, нягледзячы на значныя цяжкасці, польская эканоміка ў мінулым годзе працягвала стабільна расці, чаму спрыяла сітуацыя на рынку працы і прыток уцекачоў з Украіны.
У гэтым годзе, прагназуюць эксперты, эканоміка страціць тэмпы ў тым ліку з-за высокай інфляцыі і нізкага пачуцця стабільнасці ў спажыўцоў і бізнесу.
Чакаецца значны прыток прамых замежных інвестыцый у Польшчу і павелічэнне дзяржаўных выдаткаў, перш за ўсё на абарону.
З усіх краін ЕС найбольш хуткімі тэмпамі сёлета будзе развівацца эканоміка Ірландыі – з тэмпам 4,9 працэнта. Другое месца зойме Мальта, эканоміка якой вырасце на 3,1 працэнта. П'едэстал завершыць Румынія з ростам ВУП на 2,5 працэнта. Адна краіна апынецца ў мінусе – Швецыя зафіксуе рэцэсію.
Камісія таксама апублікавала дадзеныя па інфляцыі. Чакаецца, што ў гэтым годзе яна будзе самай высокай у Венгрыі – 16,4 працэнта, за ёй ідзе Польшча – 11,7 працэнта. У выпадку з Польшчай камісія знізіла свае прагнозы, бо зімой прагназавала, што інфляцыя складзе 13,8.
Найменш у гэтым годзе цэны будуць расці на Кіпры, дзе чакаецца, што інфляцыя складзе 4 працэнты.
яс/IAR
Паслухайце эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі.