Старшыня Упраўлення сацыяльнага страхавання Гертруда Усціньска(Gertruda Uścińska) паведаміла, што ў рамках новага разліковага перыяду на праграму «Сям’я 500 Плюс» бацькі ў Польшчы падалі ўжо больш за 2 мільёны заявак на выплату сродкаў для 3,2 мільёна дзяцей. Гертруда Усціньска дадала, грамадзяне Украіны падалі каля 80 тысяч такіх заявак:
- Мы рэалізуем гэты буйны праект на карысць сям’і ўжо другі год запар. Ён абапіраецца на сучаснае права і сучасную тэхналогію. Бацькі падаюць заяўкі пры дапамозе інтэрнэту. Зараз гэта ўжо амаль 2,8 мільёна заявак. Больш за 95 працэнтаў бацькоў, якія падавалі заяўкі, справіліся з працэдурай без праблем.
Падаць заяўку можна толькі ў электронным выглядзе чатырма спосабамі: праз партал Emp@tia Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі, старонку PUE ZUS, электронны банкінг і мабільнае прыкладанне mZUS. Падача заявы да канца красавіка забяспечвае бесперапыннасць выплаты дапамогі. Штомесячная дапамога ў памеры 500 злотых выплачваецца на кожнае дзіця, незалежна ад даходу сямʼі.
IAR/аз