Беларуская Служба

Паводле паказчыкаў GUS эканоміка Польшчы запавольвае

28.02.2023 16:08
Складаная эканамічная сітуацыя будзе назірацца і ў гэтым годзе.
Ілюстрацыйны здымакфота: pixabay.com/CC0/mohamed_hassan

ВУП Польшчы ў IV квартале мінулага году павялічыўся на 2 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS).

Марцін Ключнік (Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута сказаў, што дадзеныя сведчаць аб запавольванні эканомікі Польшчы.

- Складаная эканамічная сітуацыя будзе назірацца і ў гэтым годзе. Паводле прагнозаў Польшча можа чакаць росту на ўзроўні 1%, то бок будзе відавочна горш, чым мінулымі гадамі. Рост у IV квартале мінулага году ў асноўным наганялі інвестыцыі, якія павялічыліся на 5%. На многа горш склаліся вынікі спажывання. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, спажыванне знізілася на 1,5%. Замежны гандаль вырас на 1%.

Эксперт дадаў, што падобная структура эканамічнага росту захаваецца і сёлета.

«Мы чакаем даволі салідных інвестыцыйных вынікаў, якія будуць звязаныя з павелічэннем выдаткаў прадпрыемстваў на энергаэфектыўнасць», – падкрэсліў Марцін Ключнік.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі