Беларуская Служба

Японія з'яўляецца трэцім буйнейшым замежным інвестарам у Польшчы

07.03.2023 12:14
Японцы стварылі 53 тысяч працоўных месцаў у 356 кампаніях.
Аўдыё
  • Японія з'яўляецца трэцім буйнейшым замежным інвестарам у Польшчы; Польская авіякампанія LOT ў 2022 годзе атрымала 23 мільёны чыстага прыбытку; У Польшчы будзе пабудаваны новы сталеліцейны завод
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexiushan/shutterstock

Паводле штогадовага апытання японскіх кампаній, якія працуюць у Еўропе, Польшча ўжо чатыры гады застаецца найбольш перспектыўным рынкам і прывабным месцам для інвестыцыяў, паведамляе Японская арганізацыя знешняга гандлю (JETRO).

Японцы зʼяўляюцца аднымі з асноўных замежных інвестараў у Польшчы (перад імі амерыканцы і немцы). Японскія інвестары стварылі 53 тысяч працоўных месцаў у 356 кампаніях.

Да гэтага часу японскія кампаніі інвеставалі капітал у асноўным у аўтамабільны, харчовы і электронны сектары. У апошнія гады яны далучыліся да субʼектаў, якія інвестуюць у развіццё польскай і сусветнай індустрыі электроннай мабільнасці.

У Токіё прайшоў Польска-японскі інвестыцыйны форум, на якім удзельнічаў міністр развіцця і тэхналогіі Вальдэмар Буда.

Міністр Буда запрасіў японскія кампаніі да ўдзелу ў дзяржаўных закупках у Польшчы. Ён адзначыў, што Польшча хоча, каб таксама польскія прадпрымальнікі былі актыўныя на японскім рынку.

У сваю чаргу намеснік міністра эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі прызнаў, што Польшча мае патэнцыял стаць цэнтрам, які злучае Еўропу і Азію. Японскі палітык адзначыў, што з кампаніяй Toyota супрацоўнічае польская кампанія ў будаўніцтве станцый для аўтамабіляў з вадародным рухавіком.

У сваю чаргу, прэзідэнт Японскай арганізацыі знешняга гандлю падкрэсліў, што Японская кампанія NGK Ceramics Polska, якая вырабляе керамічныя ўстаўкі для аўтамабільных каталізатараў, прысутнічае на польскім рынку ўжо 20 гадоў.

Польска-японскі інвестыцыйны форум у Токіё быў арганізаваны Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, Міністэрствам развіцця і ​​тэхналогіяў, Амбасадай Рэспублікі Польшча і Японскай арганізацыяй знешняга гандлю.

 IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі