Польская авіякампанія LOT заявіла, што ў 2022 годзе атрымала амаль 23 мільёны (100 мільёнаў злотых) чыстага прыбытку. Паслугамі нацыянальнага перавозчыка скарысталіся 8 мільёнаў пасажыраў.
У мінулым годзе нацыянальны перавозчык адкрыў шэраг новых маршрутаў. Упершыню пасажыры маглі ляцець з Варшавы напрамую ў Мумбаі, Каір і Баку. Пасля доўгага перапынку ў расклад вярнулі рэйс у Пекін.
LOT Polish Airlines звязвае Польшчу з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай, а таксама з Амерыкай і Азіяй.
У летні сезон самалёты кампаніі PLL LOT здзяйснялі каля 50 рэйсаў у ЗША ў тыдзень. Перавозчык адзначае, што добрыя вынікі далі таксама рэйсы ў Тэль-Авіў і Стамбул. Агулам за 2022 год польскі авіяперавозчык абслугоўваў 167 маршрутаў.
Прадстаўнікі авіякампаніі адзначаюць, што прыбытак быў атрыманы, нягледзячы на тое, што LOT стаў адной з найбольш пацярпелых ад вайны ва Украіне авіякампаній. У выніку вайны 11 маршрутаў былі адменены. У сувязі з неабходнасцю абыходу зоны, закранутай канфліктам, далёкія рэйсы ў Азію ў сяреднім былі падоўжаны на 2 гадзіны.
Кампанія таксама аднаўляецца пасля перыяду абмежаванняў і прыпынення дзейнасці ў выніку пандэміі COVID-19, якая прывяла да найбуйнейшага крызісу за ўсю гісторыю грамадзянскай авіяцыі.
IAR/яс