Беларуская Служба

Польшча робіць стаўку на развіццё дарожнай і чыгуначнай інфраструктуры

14.03.2023 09:01
Дарожныя і чыгуначныя інвестыцыі ў Польшчы – адны з найбуйнейшых у Еўропе, пераконвае міністр інфраструктуры.
Здымак мае ілюстрацыйны характарaccount_deleted/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дарогі і чыгунка – гэта сетка эканамічнага развіцця Польшчы, пераконваў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык падчас сустрэчы з жыхарамі Кракава. Палітык пералічыў найбольш важныя інвестыцыі ў дарожную і чыгуначную інфраструктуру, якія ажыццявіў урад правых сілаў. У тым ліку Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) падкрэсліў значэнне будаўніцтва хуткаснай дарогі, якая злучыць сем краін ад Балтыйскага да Міжземнага мора:

- Паводле рашэння Еўракамісіі Via Carpatia павінна быць рэалізаваная да 2040 года. Гэта поспех польскага ўраду, што згаданую інвестыцыю бяруць пад увагу афіцыйныя дакументы ЕС. Паводле іх, краіны, па якіх будзе праходзіць згаданая траса, павінны пабудаваць свае ўчасткі да 2040 года.

Міністр інфраструктуры таксама падкрэсліў, што найважнейшым інвестыцыям у дарогі і чыгунку ў Польшчы гарантаванае фінансаванне да 2033 года:

- Бюджэт з перспектывай да 2033 дазваляе рэалізаваць дарожныя інвестыцыі – адны з найбуйнейшых у Еўропе. Зараз у Еўропе няма буйнейшай будаўнічай пляцоўкі, як у Польшчы.

- пераконваў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык.

IAR/az

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі