Беларуская Служба

У лютым прамысловая вытворчасць у Польшчы знізілася на 1,2 працэнта

21.03.2023 08:05
У параўнанні з астатнімі краінамі Вышаградскай групы, сітуацыя ў Польшчы – нядрэнная, кажуць эксперты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лютым прамысловая вытворчасць у Польшчы знізілася на 1,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года, пра гэта сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Якуб Рыбацкі (Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута нагадаў, што ранейшыя прагнозы прадугледжвалі рост:

- Запаволенне прамысловасці ў Польшчы – умеранае, асабліва на фоне астатніх членаў Вышаградскай групы. У Чэхіі і Венгрыі ўжо ў студзені фіксавалася падзенне прамысловай вытворчасці.Сітуацыя яшчэ горшая ў Славакіі. На нядрэнныя вынікі Польшчы паўплывала, у першую чаргу, актыўнасць экспарцёраў, у тым ліку, вытворцаў электратэхнікі, запчастак ці тэхнікі.

Эканаміст перасцерагае аднак, што цягам некалькіх бліжэйшых месяцаў можа фіксавацца далейшае запаволенне прамысловай вытворчасці:

- Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў сакавіку. У другім квартале прамысловая вытворчасць павінна нязначна вырасці. Аднак перашкодай для выразнага росту з’яўляецца невялікае ўнутранае спажыванне. Заказы меншыя, чым год таму. Сітуацыя ў прамысловасці будзе таксама вынікам памеру інвестыцыяў. Росту можна спадзявацца, напрыклад, у машынабудаванні, а падзення – у будаўніцтве.

Паводле Якуба Рыбацкага, сітуацыя ў будаўніцтве звязаная са стагнацыяй на рынку нерухомасці ў Польшчы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Варшаве кватэры 13 квадратных метраў здаюць за больш чым 1000 злотых

17.03.2023 14:25
Забудоўшчык: «Трохі цесна, але затое не так шмат прыбірання».