Беларуская Служба

Польшча не пагаджаецца на дырэктыву ЕС, якая нявыгадна польскім шахтам

28.03.2023 15:58
Плата за выкіды метану польскім шахтам нанясе вялікія фінансавыя страты горназдабыўной прамысловасці.
Шахта "Багданка"LW Bogdanka/Twitter

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва звярнулася да польскіх еўрадэпутатаў з заклікам заблакаваць дырэктыву Еўрасаюза па метану ў яе цяперашнім выглядзе. У красавіку дакумент можа абмяркоўвацца ў Еўрапарламенце. Міністр дадала, што плата за выкіды метану ў польскіх шахтах нанясе шкоду ўсёй горназдабыўной прамысловасці:

- Гэта пытанне непрытрымлівання грамадскай дамоўленасці, непрытрымлівання пагадненняў, якія былі дасягнуты на ўзроўні ЕС, гэта ігнараванне голасу ўсяго сектара і многіх гадоў, якія мы аддалі на дыялог з грамадствам. Ідзецца пра людзей звязаных са здабычай каменнага ці бурага вугалю ў Сілезіі, Белхатаве ці Люблінскім ваяводстве.

Дырэктыва ЕС па метану ўсталёўвае ліміты выкідаў метану. Пасля перавышэння дапушчальных парогаў горназдабыўныя кампаніі будуць абавязаны плаціць дадатковыя зборы.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі