Беларуская Служба

Індэкс дзелавой актыўнасці ў Польшчы знізіўся ў сакавіку да 48,3

04.04.2023 08:12
Зараз найгоршыя настроі назіраюцца ў будаўнічым і гасцінічным сектарах.
 .
Будаўнічая пляцоўка. Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку індэкс дзелавой актыўнасці ў вытворчым сектары (PMI) Польшчы склаў 48,3 бала, то бок на 0,2 бала менш, чым у лютым, паведамляе кампанія S&P Global.

Аналітык Сэбастыян Сайнуг (Sebastian Sajnóg) з Польскага эканамічнага інстытута лічыць, што такі вынік сведчыць аб зменах, бачных ва ўсёй Еўропе. Ён дадаў, што зніжэнне паказчыка PMI меншае, чым у Германіі і ў зоне еўра:

- Каментар S&P, датычны бліжэйшага года, сведчыць пра паляпшэнне прагнозаў, датычных прадпрымальнікаў. Гэта вынік стабілізацыі ланцужкоў паставак і меншага інфляцыйнага ціску. Сітуацыя ў прамысловасці паляпшаецца з восені мінулага года. Зараз ацэнкі прадпрымальнікаў паляпшаюцца ў большасці краінаў Еўропы. Гэтаму спрыяе цёплая зіма і адсутнасць перабояў у пастаўках энергіі, якія прымушалі б абмежаваць вытворчасць.

Аналітык дадаў, што найгоршыя настроі назіраюцца ў будаўнічым і гасцінічным сектарах.
Паказчык PMI большы за 50 балаў азначае ажыўленне, а меншы чым 50 балаў – зніжэнне актыўнасці ў вытворчым сектары.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

На польскіх будоўлях не хапае працаўнікоў. Будаўнічая індустрыя стаіць на парозе катастрофы

29.03.2023 12:07
Колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў у польскай будаўнічай галіне скарацілася з амаль 480,8 тыс. чалавек у 2021 годзе да 274,5 тыс. у 2022 годзе.