Беларуская Служба

Польшча абнавіла сваю энергетычную палітыку

04.04.2023 08:57
Улады плануюць, што ў 2030 годзе 50 гігават энергіі будзе паходзіць з аднаўляльных крыніцаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LCEC/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Польшчы прэзентавалі прадпасылкі абноўленай Энергетычнай палітыкі да 2040 года. План прадугледжвае павелічэнне долі аднаўляльных крыніцаў энергіі і АЭС у энергабалансе краіны. У 2040 годзе амаль тры чвэрці энергіі павінны паступаць з аднаўляльных крыніц і АЭС, паясніла міністр клімату і аховы навакольнага асяроддзя Анна Москва(Anna Moskwa):

- Дадаткова, мы спадзяемся, што ўжо ў 2030 годзе ў Польшчы 50 гігават энергіі будзе паходзіць з аднаўляльных крыніцаў.

У дакуменце шмат месца прысвячаецца развіццю сетак энергаперадачы. Старшыня кампаніі Польскія сеткі энергаперадачы Тамаш Сікорскі (Tomasz Sikorski) падкрэслівае, што новая энергетычная палітыка краіны бярэ пад увагу некалькі важных аспектаў:

- Па-першае, гэта інтэграцыя сеткаў пасылу і размеркавання. Гаворка ідзе пра інтэграцыю, як буйнамаштабных аднаўляльных крыніцаў энергіі, як, напрыклад, марскія ветрафермы, так і меншых, размешчаных па ўсяе Польшчы.

Новая стратэгія прадугледжвае таксама шматэтапны энергетычны суверэнітэт краіны.
Абноўленая энергетычная палітыка Польшчы да 2040 года бярэ ад увагу чатырохразовае павелічэнне магутнасцей аднаўляльных крыніцаў энергіі. Магутнасць марскіх ветрапаркаў павінна павялічыцца з 5,9 гігават у 2030 годзе да 18 гігават у 2040 годзе, а на сушы – з 14 да 20 гігават.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі