Беларуская Служба

Здабыча і продаж вугалю ў лютым былі ніжэйшыя, чым год таму

04.04.2023 09:50
Скарацілася таксама колькасць занятых у горназдабыўной прамысловасці ў Польшчы.
ВугальMyriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лютым бягучага года польскія шахты вырабілі каля 3,7 млн тон каменнага вугалю, а гэта на 800 тысяч тон менш у параўнанні з лютым 2022 года. Месячны аб'ём продажу вугалю склаў 3,9 млн тон, а годам раней – 4,8 млн тон, паведаміў Катавіцкі аддзел Агенцтва прамысловага развіцця. На канец лютага гэтага года колькасць запасаў вугалю скляла 1,5 мільёна тон.

Колькасць занятых у горназдабыўной прамысловасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілася больш чым на 1,3 тыс. чалавек, то бок да 75,3 тысяч.

Цягам мінулага года польскія шахты здабылі прыкладна на 2,2 мільёна тон каменнага вугалю менш, чым годам раней, а продаж айчыннай сыравіны быў меншы ў параўнанні з мінулым годам прыкладна на 6 мільёнаў тон.

Вытворчасць знізілася на 4% у параўнанні з мінулым годам, а продаж больш як на 10 працэнтаў.
Леташні рэкорд месячнай здабычы ў памеры 5,5 мільёна тон польскія шахты зафіксавалі ў сакавіку, калі здабыча вугалю была найбольшай за 3,5 гады.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Нафта даражэе. Краіны АПЕК скарачаюць здабычу

03.04.2023 11:18
У панядзелак раніцай цэны на нафту выраслі на 8% пасля таго, як краіны АПЕК+ абвясцілі аб скарачэнні здабычы.