Кампанія Stalexport павышае цэны за праезд платным участкам аўтамагістралі А4. Цяпер кіроўцы легкавых аўтамабіляў за праезд трасай паміж гарадамі Кракаў і Катавіцэ прымушаны заплаціць 30 злотых (амаль 6,5 еўра). Раней гэта было 13 злотых (амаль 3 еўра).
Падвышэнні аплатаў тычацца і грузавых аўтамабіляў. За ўвесь участак кіроўцы грузавікоў заплацяць на 12 злотых (2,5 еўра) больш, паясняе прэс-сакратар адміністратара платнага ўчастка аўтамагістралі A4 кампаніі Stalexport Рафал Чэхоўскі(Rafał Czechowski):
- Павышэнне аплатаў за праезд – гэта вынік росту коштаў эксплуатацыі, у тым ліку рашучага росту коштаў на будаўнічыя паслугі і матэрыялы.
Галоўнае ўпраўленне рэспубліканскіх дарог і аўтамагістраляў раскрытыкавала згаданае рашэнне, але адміністратар мае права павышаць аплату за праезд па аўтамагістралі на падставе канцэсійнай дамовы.
IAR/аз