Віцэ-прэм'ер міністр дзяржаўнай актываў Польшчы Яцэк Сасін (Jacek Sasin)лічыць, што акцыя паставак вугалю індывідуальным атрымальнікам у краіне была паспяховай. Агулам з ліпеня мінулага года энергетычныя кампаніі імпартавалі ў Польшчу 12,5 мільёна тон вугалю, а дзякуючы ўрадавым датацыям цэны сыравіны ўтрымаліся на даваенным узроўні:
- Мы імпартавалі ў Польшчу амаль 12,5 мільёна тон вугалю. За імпарт у асноўным адказвалі дзве энергетычныя кампаніі PGE i Węglokoks. 12,5 мільёна тон – гэта, між іншым, 242 судны, якія прычаліліся ў польскіх партах.
З партоў у Польшчу адправіліся 3 300 цягнікоў і больш за 50 тысяч грузавых аўтамабіляў з вугалем. «Гэта была буйная лагістычная аперацыя», – дадаў віцэ-прэм’ер Сасін.
У размеркаванне вугалю ўключыліся амаль 99 працэнтаў польскіх муніцыпалітэтаў. Віцэ-міністр дзяржаўных актываў Караль Рабэнда(Karol Rabenda) нагадаў, што на рынак у Польшчы трапіў таксама вугаль ад Польскай горназдабыўной групы:
- З моманту пачатку вайны ва Украіне, хатнія гаспадаркі ў Польшчы атрымалі 3 мільёны тонаў вугалю непасрэдна са здабычы Польскай горназдабыўной групы і іншых суб’ектаў. Агулам гэта каля 5 мільёнаў тонаў вугалю, якія атрымалі польскія хатнія гаспадаркі.
Нагадваем, польскія ўлады ўмяшаліся ў імпарт і размеркаванне вугалю ў Польшчы пасля таго, як раней у рамках санкцый за вайну ва Украіне адмовіліся ад імпарту сыравіны з Расіі. Хатнія гаспадаркі маглі скарыстацца таксама даплатамі да вугалю ў памеры 3 000 злотых (больш за 655 еўра).
IAR/аз