Беларуская Служба

Польшча ў лідарах краін ЕС з самым нізкім беспрацоўем

09.05.2023 13:20
Паводле апошніх дадзеных, апублікаваных Еўрастатам, Польшча на другім месцы пасля Чэхіі з самым нізкім узроўнем беспрацоўя ў Еўрасаюзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характарStockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле статыстычнай службы Еўрасаюза, у сакавіку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 2,8 працэнта. У Чэхіі беспрацоўе было 2,6%.

З пачатку году беспрацоўе ў Польшчы застаецца на ранейшым узроўні – 2,8 працэнта. Аднак варта памятаць, што гэтыя дадзеныя адрозніваюцца ад паказчыкаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення ў Польшчы, паколькі адрозніваецца методыка вылічэння. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у сакавіку беспрацоўнымі былі 5,4 працэнта працаздольных. Паводле дадзеных Еўрастата, Германія заняла другое месца ў ЕС разам з Польшчай. На п'едэстале па нізкім беспрацоўі таксама Мальта з беспрацоўем 2,9%.

Сярэдні паказчык па ЕС складае 6 працэнтаў, а беспрацоўе ў зоне еўра склала 6,5 працэнта. Найгоршая сітуацыя ў Гішпаніі, дзе ў сакавіку беспрацоўнымі былі амаль 13 працэнтаў грамадзян, у Грэцыі – амаль 11 працэнтаў. Гэтыя дзве краіны – адзіныя ў ЕС, у якіх беспрацоўе перавышае 10%.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі