Беларуская Служба

Еўракамісія зацвердзіла чарговую праграму падтрымкі польскіх фермераў

15.05.2023 18:10
Гэта амаль 124,5 мільёна еўра для сектараў, якія маюць ключавое значэнне для паскарэння экалагічных пераменаў.
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўракамісія ўхваліла чарговую праграму дзяржаўнай дапамогі польскім фермэрам, якія панеслі страты з-за нападу Расіі на Украіну. Гаворка ідзе пра амаль 124,5 мільёна еўра для сектараў, якія маюць ключавое значэнне для паскарэння экалагічных пераменаў і змяншэння залежнасці ад традыцыйнага паліва. Падтрымка не можа перавышаць 250 тысяч еўра на бенефіцыяра і павінна быць пералічана да канца гэтага года.

На пачатку траўня Еўракамісія зацвердзіла польскую дзяржаўную праграму дапамогі ў памеры амаль 445 мільёнаў еўра для вытворцаў пшаніцы, а ў канцы сакавіка – праграму ў памеры больш за 133 мільёны еўра для вытворцаў пшаніцы і кукурузы на кампенсацыю стратаў, выкліканых празмерным імпартам збожжа з Украіны.

Магчымасць аказання дзяржаўнай дапамогі ў Еўрасаюзе абмежаваная. Кожны раз краіны-члены павінны атрымліваць згоду Еўракамісіі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі