Беларуская Служба

У Польшчы з’явіцца новае экалагічнае паліва

16.05.2023 08:01
Паліва E10 утрымлівае ўдвая больш біякампанентаў, чым паліва E5.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

На пачатку наступнага года ў Польшчы з’явіцца новае экалагічнае паліва – E10, паведаміў старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек(Daniel Obajtek). Паводле кіраўніка польскага мультыэнергаканцэрна – гэта добрая навіна для польскіх фермэраў:

- Гэта азначае, што польскія фермэры змогуць прадаць больш збожжа для яго вытворчасці і гэта дапаможа польскай сельскай гаспадарцы. Гэта 3 мільёны тон біякампанентаў, якія мы будзем атрымліваць з польскага збожжа.

Паліва E10 больш экалагічнае, чым паліва E5, якое зараз прадаецца на польскіх бензакалонках. Яны адрозніваюцца ўтрыманнем біякампанентаў. У паліве Е5 іх максімальная колькасць складае 5 працэнтаў. Астатнія 95 працэнтаў – гэта неэтыляваны бензін, выраблены з нафты. У паліве Е10 максімальнае ўтрыманне біякампанентаў складае 10 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі