Міністэрства сельскай гаспадаркі будзе змагацца з харчовай дэзынфармацыяй. Гаворка ідзе пра распаўсюд непраўдзівай інфармацыі аб харчовай палітыцы і дзейнасці айчынных аграпрадпрымальнікаў. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Рафал Раманоўскі(Rafał Romanowski) кажа, што справа тычыцца, напрыклад, пытання імпарту збожжа з Украіны:
- Харчовая дэзынфармацыя мае спецыфічную форму. Вызначаецца мэтавая група, у якой выклікаецца трывога. Нагадаем, што мы б'ем новыя рэкорды па продажы прадуктаў харчавання не толькі ў краіны Еўрасаюза, але і ў гэтак званыя трэція краіны.
Міністэрства сельскай гаспадаркі арганізавала сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ па справе фэйкаў у сферы харчовай палітыкі. Паводле чыноўнікаў, ілжывая інфармацыя часцей за ўсё датычыць мясаперапрацоўчай галіны і крызісу на рынку збожжа.
IAR/аз