Авіякампанія LOT павялічвае да 25 у тыдзень колькасць рэйсаў па маршруце Познань – Варшава. Летась самалёты перавезлі па гэтым маршруце каля 110 тысяч пасажыраў.
Кампанія LOT абвясціла, што з бліжэйшай серады і да канца кастрычніка будуць выконвацца дадатковыя рэйсы, агулам сем дзён на тыдзень: з панядзелка па пятніцу да 4 рэйсаў у дзень, у выхадныя дні – ад 2 да 3 рэйсаў у дзень.
З пачатку бягучага года ўнутранымі рэйсамі з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна скарысталіся 483 тысячы пасажыраў. Паводле LOT, пасля пандэміі назіраецца аднаўленне дзелавога руху, доля якога ў аб'ёме перавозак расце.
Сёлета нацыянальны авіяперавозчык плануе абслужыць каля 10 мільёнаў пасажыраў. Гэта быў бы вынік аналагічны рэкорднаму 2019 году.
IAR/аз