У Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагародаў «Польскі прадпрымальнік 2022» выдання Gazeta Polska. У рамках восьмага конкурса былі ўзнагароджаныя пяць прадстаўнікоў свету бізнесу і прамысловасці.
У відэа-звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі падзякаваў усім лаўрэатам і падкрэсліў, што за апошнія гады Польшча не толькі супрацьстаяла сусветным крызісам, але і стала адным з эканамічных лідараў у Еўропе:
- Польшча дасагнула аднаго з найвышэйшых эканамічых ростаў у Еўропе і гэта ў крытычным перыядзе пандэміі. Зараз беспрацоўе ў Польшчы самае нізкае па Еўрасаюзе і гісторыі Польшчы. Можна канстатаваць: Мы справіліся.
Лаўрэатам прэміі ў намінацыі «Інаватар» стаў Mo-Bruk S.A. Старшыня праўлення кампаніі Генрык Сёдмак(Henryk Siodmok) падкрэсліў, што яго прадпрыемства выкарыстоўвае ідэі, дзякуючы якім, безумоўна, апярэджвае сваіх еўрапейскіх канкурэнтаў:
- Mo-Bruk займаецца безадходнай перапрацоўкай небяспечных адходаў, у тым ліку медыцынскіх. Такіх прадпрыемстваў у Еўропе амаль няма. З гэтых адходаў мы вытвараем сінтэтычныя запаўняльнікі ў выключным у Еўропе маштабе.
Агулам у рамках 8-га конкурса «Польскі прадпрымальнік 2022» былі ўзнагароджаныя пяць прадпрыемстваў. У катэгорыі „экспарцёр” узнагароду атрымала кампанія P.W. Vikings Sp. z o.o., у катэгорыі „філантроп” - Польская асацыяцыя спецыяльных алімпіядаў. У катэгорыі «Прадстаўнік малога і сярэдняга бізнесу» была ўзнагароджаная Эва Клімэк. У сваю чаргу адрозненне рэдакцыі выдання Gazeta Polska атрымалі Прадпрыемствы польскага ваеннага комплексу.
IAR/аз