Да канца месяца фермеры ў Польшчы могуць падаваць заяўкі на прамыя выплаты на новы сезон. Сёлетні набор заявак адрозніваецца ад папярэдніх, між іншым, экасхемамі, то бок экалагічнымі практыкамі, на якія фермеры могуць атрымаць дадатковыя сродкі. Да гэтага часу ў аддзялы Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі паступіла больш за 900 тысяч заявак. Аднак больш за палову заяўнікаў не звярталіся за сродкі на экасхемы.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Рышард Бартосік(Ryszard Bartosik) нагадвае, што выкананне дадатковых патрабаванняў звязанае з дадатковымі перавагамі:
- Экасхемы складаюць 25 працэнтаў прамых выплатаў. Таму гэтыя грошы варта атрымаць, каб павялічыць свае даходы, дзейнічаць праэкалагічна - у адпаведнасці з палітыкай Еўракамісіі і кампенсаваць страты, узніклыя з гэтай нагод.
Віцэ-міністр нагадвае, што, як і ў папярэднія гады прамыя даплаты датычаць раслінаводства і жывёлагадоўлі і іншай канкрэтнай дзейнасці для асобных груп вытворцаў:
- У гэтым плане мы захоўваем праграму „Лідар”, то бок падтрымку для маладых фермераў. Прапануем таксама некалькі новых праграм, па якіх курсы для фермераў праходзяць па ўсёй краіне. У асноўным яны тычацца экасхем, але таксама заявак на сродкі з іншых сфер. Мы заахвочваем фермераў карыстацца экасхемамі.
Заявы на атрыманне прамых даплатаў да сельскагаспадарчай вытворчасці можна падаваць у Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі да канца месяца і толькі праз інтэрнэт. Канчатковы тэрмін прыёму заявак выпадае 25 ліпеня, але за кожны дзень пратэрміноўкі памер субсідый будзе зніжаны на 1 працэнт. У Польшчы колькасць атрымальнікаў такіх даплатаў перавышае 1,3 мільёна чалавек.
У бягучым сезоне базавая даплата складзе 118 еўра да гектара сельскагаспадарчай вытворчасці. Фермеры змогуць скарыстацца даплатамі ў рамках шасці экасхемаў.
IAR/аз