Авіякампанія Ryanair інвестуе ў Кракаве больш за 600 мільёнаў злотых. Каля аэрапорта імя Яна Паўла ІІ у Баліцах лаўкост пабудуе Цэнтр кіравання і навучання. «У распараджэнні пілотаў, экіпажа і механікаў будзе 10 трэнажораў», – кажа Міхал Качмаржык(Michał Kaczmarzyk) з Ryanair:
- Гэта будзе восем трэнажораў тыпу «full motion», два стацыянарныя трэнажоры, фюзеляж самалёта для падрыхтоўкі экіпажа і абсталяванне для падрыхтоўкі механікаў. Курсамі змогуць карыстацца каля 500 чалавек у дзень – пілоты, экіпаж і механікі з усяе Еўропы.
«Гэта важная інвестыцыя для развіцця кракаўскага аэрапорту», – лічыць яго старшыня Радаслаў Влошэк(Radosław Włoszek):
- Гэта важная інвестыцыя. У суседстве кракаўскага аэрапорта ўзнікае важны эканамічны пункт, імпульс інавацыйнасці і цэнтр павышэння бяспекі пасажыраў.
Чакаецца, што навучальны цэнтр Ryanair будзе гатовы да 2026 года. У ім узнікне каля 150 месцаў працы. Гэта будзе першы цэнтр такога тыпу ў Цэнтральнай Еўропе.
IAR/аз