Нядаўнія крызісы не знішчылі польскую эканоміку, яна дэманструе стабільны рост, што ўмацоўвае пазіцыю Польшчы ў рэгіёне. З такой ацэнкай выступіў віцэ-старшыня Банка Gospodarstwa Krajowego Павал Нерада.
- Калі паглядзець на апошнія часы: гады пандэміі ды пачатак расійскай агрэсіі супраць Украіны, мы бачым не скарачэнне інвестыцый, а іх рост. Трагічныя падзеі ўмацавалі ўспрыняццё Польшчы як эканамічнага ды лагістычнага і сыравінавага хабу з патэнцыялам для нашай часткі Еўропы.
Міністр фінансаў Магдалена Жэчкоўска пацвердзілі, што польская эканоміка паспяхова супрацьстаіць крызісам, якія ахопліваюць свет і Еўропу. Міністр адзначыла, што інвестыцыі ў новыя тэхналогіі – гэта шанец для больш хуткага развіцця Польшчы.
- Польшча стала краінай, якая можа найбольш выкарыстаць трэнды, якія цяпер назіраюцца. Ідзецца пра скарачэнне ланцужкоў паставак, пошук бяспечных шляхоў паставак і бяспечных гандлёвых партнёраў. Узровень замежных інвестыцый у Польшчу ў 2022 годзе дэманстраваў 5,4 працэнта росту ў год. Гэта сапраўды вельмі аптымістычныя дадзеныя.
Міністр фінансаў таксама адзначыла, што Польшча супрацьстаіць крызісам у сусветнай і еўрапейскай эканоміцы, у тым ліку дзякуючы ўзмацненню жорсткасці падатковай сістэмы.
- Стабільныя фінансы - гэта вынік адміністрацыйнай, заканадаўчай і тэхналагічнай дзейнасці, у тым ліку пераход падатковай сістэмы на лічбавыя тэхналогіі. Гэта дазволіла павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт у 2015-22 гадах на 75 працэнтаў.
Падчас 6-га форуму Vision of Development у Гдыні міністр прыняла ўзяла ўдзел у дыскусіі, прысвечанай уплыву расійскай агрэсіі супраць Украіны на польскую эканоміку. Сёлетні форум таксама прысвечаны марской эканоміцы, сучасным тэхналогіям, энергетыцы і развіццю ядзернай энергетыкі. Мерапрыемства працягнецца да заўтра.
ПР/юл