У Гдыні заканчваецца VІ форум Бачанне развіцця – гэта найбуйнейшая эканамічная падзея ў паўночнай Польшчы. Цягам двух дзён эксперты, навукоўцы і палітыкі абмяркоўвалі кірункі развіцця і будучыню польскай эканомікі.
Адной з галоўных тэмаў дыскусіі былі інавацыі і чацвёртая прамысловая рэвалюцыя, якая з часам можа даць Польшчы шанец на больш хуткае развіццё і пазіцыю тэхналагічнага лідара ў Еўропе.
Міністр фінансаў Магдалена Жачкоўска(Magdalena Rzeczkowska) заявіла, што польская эканоміка супрацьстаіць крызісам, якія ахопліваюць свет і Еўропу:
- Польшча можа скарыстацца сучаснымі тэндэнцыямі, то бок скарачэннем ланцужкоў паставак і пошукам бяспечных крыніцаў паставак. Мы фіксуем наплыў замежных інвестыцый у Польшчы. У 2021-2022 гадах гадавы рост замежных інвестыцый склаў 5-5,4 працэнта. Гэта вельмі надзейныя дадзеныя.
Падчас другога дня форуму ў Гдыні, эксперты, навукоўцы і палітыкі абмяркоўваюць, між іншым, развіццё аднаўляльнай энергетыкі, уплыў вайны ва Украіне на цяжкую прамысловасць у Польшчы, а таксама на марскую гаспадарку, у тым ліку магчымасць адбудовы буйных суднаверфяў на польскім узбярэжжы.
IAR/аз