Беларуская Служба

Пачалося будаўніцтва новага грузавога тэрмінала ў кракаўскім аэрапорце

20.06.2023 10:26
«Новы тэрмінал дасць магчымасць прыёму больш за 8 тысяч тон грузаў у год, а яго перанясенне дазволіць пашырыць пасажырскі тэрмінал».
Старшыня кракаўскага аэрапорта Радаслаў ВлошэкPAP/Łukasz Gągulski

Поўным ходам пачалося будаўніцтва грузавога тэрмінала ў міжнародным аэрапорце Яна Паўла ІІ Кракаў-Баліцэ. Гэта яшчэ адзін крок у напрамку развіцця кракаўскага хаба, пераконвае міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk):

- Новы тэрмінал дасць магчымасць прыёму больш за 8 тысяч тон грузаў у год, а яго перанясенне дазволіць пашырыць пасажырскі тэрмінал.

Старшыня кракаўскага аэрапорта Радаслаў Влошэк(Radosław Włoszek) дадаў, што плошча будынка новага тэрмінала складзе каля 4 тысяч квадратных метраў:

- Новы грузавы тэрмінал будзе прыстасаваны да кракаўскага аэрапорта. Ён будзе служыць усім службам, у тым ліку мытнікам і памежнікам. Аэрапорт – гэта месца працы многіх службаў, якія сочаць за бяспекай пасажыраў.

Будаўніцтва грузавога тэрмінала зойме два гады і будзе каштаваць 90 мільёнаў злотых(больш за 20 мільёнаў еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Варшаўскі аэрапорт аднавіў трафік як да пандэміі

19.06.2023 14:12
У траўні варшаўскі аэрапорт імя Шапэна абслужыў амаль мільён шэсцьсот тысяч пасажыраў.