Беларуская Служба

Польскае эканамічнае таварыства супраць планаў павышэння мінімалкі

20.06.2023 11:27
Паводле працадаўцаў, прапанова ўрада пацягне за сабой шэраг неспрыяльных наступстваў, у тым ліку і з пункту гледжання працаўнікоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскае эканамічнае таварыства выступае супраць прапанаванага ўрадам радыкальнага павышэння мінімальнага заробку з 2024 года. Наступствы такога рашэння будуць негатыўнымі для ўсяго рынку працы, а значыць, для эканомікі і дзяржаўнага бюджэту. Акрамя таго, яны стануць моцным фактарам павелічэння і без таго значнай інфляцыі, перасцерагаюць эксперты.

Нагадваем, 13 чэрвеня 2023 года падчас прэс-канферэнцыі ўрад прадставіў прапанову аб павышэнні мінімальнай заработнай платы ў 2024 годзе. Згодна з гэтай прапановай, з 1 студзеня 2024 года мінімальная заработная плата павінна складаць 4 242 злотых (амаль 955,5 еўра) з улікам падаткаў і збораў у месяц, а з 1 ліпеня 2024 года – 4300 злотых (амаль 968,5 еўра).

Польскае эканамічнае таварыства, якое аб'ядноўвае айчынных працадаўцаў, лічыць, што прапанова ўрада пацягне за сабой шэраг неспрыяльных наступстваў, у тым ліку і з пункту гледжання працаўнікоў.

Замест істотнага павышэння мінімальнага заробку Польскае эканамічнае таварыства прапануе павысіць суму даходаў, неабложаную падаткам.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі