Гэта другі газавоз з флоту, створанага групай ORLEN. Судна прывезла ў Польшчу каля 65 тысяч тон СПГ з амерыканскага тэрмінала Фрыпорт. Пастаўка ажыццяўлялася на падставе здзелкі, заключанай на спотавым рынку.
«Выкарыстанне ўласнага флоту забяспечвае стабільнасць паставак СПГ у Польшчу і ў той жа час павялічвае аперацыйную гібкасць канцэрна», – адзначыў у прэс-рэлізе старшыня канцэрна Orlen Даніэль Абайтэк.
Газавоз «Grażyna Gęsicka» быў пабудаваны на верфі Hyundai Heavy Industries у карэйскім Ульсане, якая спецыялізуецца на будаўніцтве суднаў для транспарціроўкі СПГ. Як і іншыя адзінкі, замоўленае групай ORLEN, судна мае каля 300 метраў даўжыні.
У першай палове сакавіка на тэрмінал звадкаванага газу ў Свінавуйсце прыбыў першы з флатыліі Orlen «Lech Kaczyński». Да канца 2025 года Orlen будзе мець у сваім распараджэнні восем газавозаў.
Пастаўка, якую ажыццявіў газавоз «Grażyna Gęsicka» ужо 30-я з пачатку гэтага года, і 236-я з пачатку працы польскага тэрмінала СПГ у Свінавуйсце.