Беларуская Служба

Самалёты польскай авіякампаніі LOT будуць лётаць з Варшавы ў Рым і з Вроцлава ў Сеул

04.07.2023 14:49
Абодва злучэнні з'явяцца ў зімовым раскладзе.
Аўдыё
  • Дзяржава дапамагае купіць першую кватэру; Самалёты LOT будуць лётаць ў Рым і ў Сеул; Мінімальны заробак у Польшчы складае цяпер 3600 злотых
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner польскай авіякампаніі LOTpkozmin /pixabay.com/CC0 Public Domain

Маршрут Варшава-Рым вяртаецца ў сетку злучэнняў LOT Polish Airlines. І яшчэ адна навіна – паведамленне аб прамой сувязі з Вроцлава ў Сеул. Абодва злучэнні з'явяцца ў зімовым раскладзе.

Першы рэйс з аэрапорта Шапэна ў аэрапорт Рым-Фʼюмічына запланаваны на 30 кастрычніка. Самалёты LOТ з Варшавы будуць адпраўляцца два разы ўдзень з ранку і пасля абеда. Палёты па гэтым маршруце зоймуць каля дзвюх гадзін.

У зімовы сезон самалёты LOT будуць лятаць у сталіцу Паўднёвай Карэі па пятніцах у 16:25. Дарога зойме каля адзінаццаці гадзін.

Квіткі на рэйсы з Вроцлава ў Сеул і з Варшавы ў Рым ужо даступныя па каналах продажу на lot.com, у LOT Contact Center і ў офісах LOT Travel.

яс

Перадача Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі