Беларуская Служба

У Варшаве будзе пабудавана новая банкнотная фабрыка

06.07.2023 09:35
Гэтая інвестыцыя таксама паспрыяе стварэнню найбуйнейшага ў нашай частцы Еўропы Цэнтра распрацоўкі і вытворчасці анкалагічных прэпаратаў.
Polska Wytwórnia Papierów Wartościowych, Warszawa
Polska Wytwórnia Papierów Wartościowych, Warszawawikipedia.pl/Adrian Grycuk - Praca własna CC BY-SA 3.0 pl

У Варшаве будзе пабудавана новая банкнотная фабрыка. Дзяржаўнае прадпрыемства, якое друкуе не толькі грошы, а таксама пашпарты, вадзіцельскія, каштоўныя паперы і інш. Polska Wytwórnia Papierów Wartościowych заключыла дамову аб куплі зямнога ўчастка 18 гектараў у фармацэўтычнай кампаніі Polfa Tarchomin, якая таксама належыць дзяржаве.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі патлумачыў прычыны гэтага рашэння:

 - Цяпер банкнотная фабрыка знаходзіцца ў цэнтры Варшавы, у старым горадзе. Гэтым будынкам амаль сто гадоў, яны падлягаюць ахове рэстаўратара гістарычных помнікаў. На гэтым месцы манетны двор ужо не пашырыцца – нельга, то бок, не пашырыць сваіх магчымасцей.

Намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці Мацей Малэцкі адзначыў, што новая банкнотная фабрыка гэта важная інвестыцыя для польскай эканомікі:

- З аднаго боку манетны двор атрымлівае шанцы на інвестыцыі, на развіццё, на тэхналагічны прагрэс, у сваю чаргу кампанія Polfa Tarchomin прадае зямны ўчастак, якім яна не карысталася, і гэтымі грашыма папаўняе бюджэт на пашырэнне завода, які вырабляе ў тым ліку, анкалагічныя лекі.

Мацей Малэцкі, адзначыў, што гэта будзе самая сучасная фабрыка супрацьракавых лекаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Будуць пабудаваныя сучасныя лабараторыі і памяшканні для вытворчасці лекаў, якія дагэтуль не вырабляліся ў Польшчы. Сэрцам комплексу стануць дзве вытворчыя лініі, якія забяспечваюць бесперабойную вытворчасць анкалагічных прэпаратаў (у тым ліку для барацьбы з міеломнай хваробай, вострым лейкозам або ракам малочнай залозы), анестэтыкаў, антыбіётыкаў супраць рэўматоідных хвароб  і ін'екцыйных прэпаратаў.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка