Беларуская Служба

Прыбытак LOT за за 2022 год склаў больш за 25 мільёнаў еўра

11.07.2023 09:01
У мінулым годзе самалёты нацыянальнага перавозчыка здзейснілі больш за 90 тысяч рэйсаў і перавезці амаль 8 мільёнаў пасажыраў.
PLL LOT
PLL LOT Twitter/PPL

Прыбытак польскіх авіялініяў LOT за за 2022 год склаў больш за 113 мільёнаў злотых (больш за 25 мільёнаў еўра), а даходы перавысілі 8 мільярдаў 300 тысяч злотых( амаль 1 мільярд 786 тысяч еўра). У мінулым годзе самалёты нацыянальнага перавозчыка здзейснілі больш за 90 тысяч рэйсаў і перавезці амаль 8 мільёнаў пасажыраў. Запаўняльнасць самалётаў перавышала 80 працэнтаў.

Генеральны дырэктар PLL LOT Міхал Фіёл нагадаў, што LOT – адна з найбольш пацярпелых ад вайны ва Украіне авіякампаніяў. У выніку вайны былі скасаваныя 11 злучэнняў польскага перавозчыка. У сувязі з неабходнасцю абыходу зоны, закранутай канфліктам, далёкія рэйсы ў Азію ў залежнасці ад маршруту падоўжыліся больш чым на 2 гадзіны. Кампанія таксама надалей аднаўляецца пасля перыяду абмежаванняў і прыпынення дзейнасці ў выніку пандэміі COVID-19.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі