Беларуская Служба

У Польшчы павышаюцца штрафы за падатковыя злачынствы

11.07.2023 12:01
У параўнанні з ліпенем мінулага года, стаўкі за падатковыя парушэнні вырастуць на 20 працэнтаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы павышаюцца штрафы за падатковыя парушэнні і злачынствы. З ліпеня, разам з павышэннем мінімальнай зарплаты, таксама выраслі стаўкі падатковых штрафаў. Бухгалтар Пётр Юшчык(Piotr Juszczyk) тлумачыць, што штрафы значна большыя ў параўнанні з мінулым годам:

- У параўнанні з ліпенем мінулага года, стаўкі за падатковыя правапарушэнні вырастуць на 20 працэнтаў. З ліпеня найменшы штраф за падатковае парушэнне складае 360 злотых(больш за 80 еўра), а найвышэйшы – 72 тысячы (больш за 16 тысяч еўра). Паводле Крымінальна-падатковага кодэкса, максімальны штраф не павінен перавышаць дваццаціразовага памеру мінімальнай заработнай платы.

Эксперт дадаў, што Крымінальна-падатковы кодэкс ставіць штрафы ў залежнасць ад сутачных ставак:

- Мінімальны штраф складае, як мінімум, дзесяць ставак, а максімальны – 720 сутачных ставак, то бок ад 12 да 720 тысяч злотых ( ад амаль 2 тысяч 679 еўра да амаль 161 тысяч еўра). У сваю чаргу максімальны штраф складае 33 мільёны 560 тысяч 400 злотых( амаль 7 мільёнаў 491 тысяч 161 еўра).

Згодна з падатковым заканадаўствам, падатковае правапарушэнне мае месца, калі пратэрмінаваная сума падатку не перавышае пяціразовага памеру мінімальнай заработнай платы, зараз гэта 18 тысяч злотых (больш за 4 тысячы еўра). Звыш гэтай сумы гаворка ідзе пра падатковае злачынства. У крайнім выпадку падатковы штраф можа складаць 50 мільёнаў злотых(больш за 11 мільёнаў 160 тысяч 714 еўра).

На думку прадстаўнікоў Міністэрства фінансаў, такое высокае пакаранне мае, перш за ўсё, прэвентыўны характар. У асноўным, яно прымяняецца ў дачыненні да арганізаваных злачынных групаў, супраць якіх праваахоўныя органы павінны выкарыстаць адпаведныя сродкі.

IAR/аз



Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі