Больш за 15 мільярдаў злотых будзе дадаткова накіравана ў бюджэты медыцынскіх устаноў, паведаміў міністр аховы здароўя. Згаданыя сродкі будуць прызначаны, у тым ліку, на павышэнне мінімальнай заработнай платы работнікаў аховы здароўя.
Міністр Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski)заявіў, што заработная плата ў ахове здароўя расце найбольш хутка ў параўнанні з іншымі сектарамі:
- Сёлета гэта суму ад 700-1000 злотых. Гэта рашэнне, якое, па-першае зменшыла хвалю эміграцыі медыцынсляга персанала. Па-другое, паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення найхутчэй заробкі растуць менавіта ў сектары аховы здароўя.
Паводле міністра аховы здароўя, сёлета заработная плата работнікаў ва ўсіх медыцынскіх установах павялічылася ў сярэднім на 12 працэнтаў.