Беларуская Служба

4,5 тыс. заяваў чакаюць рашэння аб крэдытаванні ў праграме «Першая кватэра»

18.07.2023 11:07
У рамках праграмы на першую кватэру або дом можна ўзяць прывабны іпатэчны крэдыт пад 2 працэнты.
 .
Будаўнічая пляцоўка. Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля 4,5 тысячы заяваў, пададзеных на ўрадавую праграму «Першая кватэра», чакаюць рашэння аб крэдытаванні, паведаміў Міністр развіцця і тэхналогій. Вальдэмар Буда(Waldemar Buda) сказаў, што было падпісана некалькі дзясяткаў дамоваў і падкрэсліў, што праграма карыстаецца зацікаўленнем:

- У большасці гэта асобы, якія ўжо раней цікавіліся іпатэчным крэдытам, але не мелі крэдытаздольнасці. Нашая праграма прапануе крэдыт, якога штомесячныя выплаты на 40- 45 працэнты ніжэйшыя чым нармальна. Дзякуючы гэтаму вырасла група асоб, якія зараз маюць крэдытаздольнасць.

У рамках праграмы на першую кватэру або дом можна ўзяць прывабны іпатэчны крэдыт пад 2 працэнты. Для адзінокіх сума крэдыту не можа перавышаць 500 тысяч злотых, для сямейных пар – 600 тысяч злотых. Уласны ўнёсак не можа быць большы за 200 тысяч злотых.

PR24/ аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

З сённяшняга дня ў Польшчы можна афармляць жыллёвы крэдыт пад 2%

03.07.2023 08:12
Людзі, якія плануюць набыць сваю першую кватэру або дом, могуць аформіць іпатэку з дзяржаўнай субсідыяй.