Беларуская Служба

Памор'е стане новым энергетычным цэнтрам Польшчы

20.07.2023 09:01
Для будаўніцтва АЭС будзе створаная адмысловая інфраструктура, якая дазволіць пастаўкі марскім шляхам.
Прадстаўнікі Польскіх ядзерных электрастанцыі і Марскога ўпраўлення ў Гдыні заключаюць пагадненне аб супрацоўніцтвеPAP/Andrzej Lange

Кампанія Польскія ядзерныя электрастанцыі і Марское ўпраўленне ў Гдыні заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Гаворка ідзе пра будаўніцтва марской інфраструктуры MOLF, якая дазволіць разгрузку суднаў каля месца планаванай у гэтым рэгіёне АЭС, кажа дырэктар Марскога ўпраўлення Веслаў Пятжкоўскі(Wiesław Piotrzkowski):

- Гаворка ідзе пра доўгія і цяжкія элементы абсталявання электрастанцыі, транспарт якіх сухапутным шляхам быў бы немагчымы. Таму будаўніцтва марской інфраструктуры вырашае тэхнічныя і лагістычныя праблемы, а таксама з’яўляецца больш выгадным рашэннем, чым будаўніцтва фабрыкі па вытворчасці згаданых элементаў абсталявання побач з будаванай АЭС.

Будаўніцтва першай АЭС павінна пачацца ў 2026 годзе, а завяршыцца – у 2033 годзе. Паводле Польскай ядзернай энергетычнай праграмы, у Польшчы ўзнікнуць атамныя электрастанцыі магутнасцю ад 6 да 9 гігават.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка