Экспарт грыбоў з Польшчы за першыя пяць месяцаў 2023 года прынёс мільярд злотых. Летась – 2,5 мільярда злотых (565,5 мільёна еўра). Кошт экспарту грыбоў з Польшчы расце двухзначнымі тэмпамі. Аднак на рынку лідыруюць не лясныя грыбы, а вырошчваныя шампіньёны.
Самыя папулярныя грыбы ў Польшчы – гэта лісічкі, баравікі, маслякі, шампіньёны, рыжыкі. Але акрамя іх ёсць і больш рэдкія грыбы, якія ахвотна закупляюцца на экспарт. Гэта, напрыклад, вараночнік ражкавідны, ліска трубчастая або пеўнік.
У Польшчы няма абмежаванняў на збор грыбоў. Між тым, напрыклад, у Германіі ці Вялікабрытаніі грыбнікі могуць сабраць толькі да 2 кілаграмаў грыбоў, у Францыі за збор грыбоў у дзяржаўных лясах трэба плаціць, а ў Бельгіі і Нідэрландах многія раёны выключаны з магчымасці збору грыбоў. У Аўстрыі збор грыбоў арганізаванымі групамі караецца штрафам да 750 еўра.
Польшча з’яўляецца лідарам па экспарце грыбоў, а таксама найбуйнейшым еўрапейскім вытворцам грыбоў і сусветным экспарцёрам – кожны трэці шампіньён, які адпраўляецца ў свет, паходзіць з Польшчы.
У 2022 годзе экспарт усіх грыбоў з Польшчы павялічыўся на 15 працэнтаў, а самых шампіньёнаў – на 18 працэнтаў.
Польшча вырошчвае да 330 тысяч тон грыбоў у год, далей ідуць Нідэрланды – 230 тысяч тон, затым Італія і Іспанія.
Экспарт шампіньёнаў ва ўсіх магчымых відах – свежых, астуджаных, сушаных, кансерваваных рознымі спосабамі – складае 88 працэнтаў ад усяго экспарту, гэта значыць 2,24 мільярда злотых (амаль 507 мільёнаў еўра).
Rzeczpospolita/аз