Кожны трэці паляк арганізаваў свой сёлетні адпачынак самастойна, а 18 працэнтаў набылі пуцёўку ў турыстычным бюро, пра гэта сведчыць даследаванне «Звычкі палякаў падчас адпачынку – лета 2023».
28 працэнтаў апытаных палякаў выязджалі на тэрмін да 7 дзён, а 16 працэнтаў – на больш за 14 дзён. 38 працэнтаў рэспандэнтаў правялі адпачынак з партнёрам, 29 працэнтаў – з сябрамі і знаёмымі, 21 працэнт – з сям'ёй і 12 працэнтаў – у адзіночку.
Паводле даследавання, 45 працэнтаў апытаных палякаў за адпачынак плацілі зберажэннямі, 29 працэнтаў – сродкамі з бягучага бюджэту, 14 працэнтаў – пазычалі на гэтую мэты грошы ў сямʼі, а 12 працэнтаў узялі крэдыт на гэтую мэту.
38 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі, што часцей за ўсё выбіраюць адпачынак за мяжой; 29 працэнтаў – у Польшчы.
28 працэнтаў апытаных, якія выбіралі адпачынак за мяжой, найчасцей выязджалі ў еўрапейскія краіны. 24 працэнты – у экзатычныя дзяржавы. У сваю чаргу ў Польшчы палякі найбольш ахвотна адпачывалі на Мазурах (27 працэнтаў) або ў гарах (21 працэнт).
PAP/аз