ElectroMobility Poland, уладальнік брэнда Izera, плануе пабудаваць сучасную, эфектыўную і «лёгкую» сістэму дыстрыбуцыі, заснаваную на онлайн-продажах, а таксама на сучасных формах прамых продажаў, такіх як, concept stores, размешчаных ў гарадах, або мабільныя pop-up stores.
«Канцэпцыя продажаў, над якой працуе EMP, адпавядае зменам, якія адбываюцца на аўтамабільным рынку ў апошнія гады», адзначае Славамір Бэкер, член управы кампаніі.
- У свеце адыходзяць ад вялікіх дылерскіх салонаў, дзе кліент купляе аўтамабіль. Цяпер да кліента даходзяць праз інтэрнэт, праз смартфоны і сучасныя каналы продажу, а для таго, каб кліент мог фізічна дакрануцца да аўтамабіля, канцэрны будуюць кампактныя офісы гэтак званыя concept stores.
Войцех Мечкоўскі, дырэктар па маркетынгу продажу і кантактах з кліентам, расказвае, што продаж Izery будзе ажыццяўляцца праз чатыры каналы.
- Па-першае інтэрнет, digital, ці e-comerce – гэта лічбавы канал, а рэальны бок гэта Izera Home, Concept-store i Pop-Up-Store. Што хавае кожная назва? Izera Home можна супаставіць з традыцыйным дылерскім салонам – на машыну можна паглядзець на месцы, ёсць аўтасэрвіс. Izera Home будзе знаходзіцца ў горадзе, там дзе можна проста дабрацца, аднак не ў цэнтры горада. Там можна будзе аформіць усе дакументы, дамовіцца на тэст-драйв і скарыстацца аўтасэрвісам. Concept-store гэта офіс, які чакае кліента ў месцах, дзе ён афармляе свае надзённыя справы. Невялікі офіс будзе знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры, таксама можа быць размешчаны ў цэнтры горада. Там кліент атрымае ад спецыяліста падрабязную інфармацыю пра брэнд Izera, а таксама пра электракар і нават шырока пра электрыфікацыю аўтамабільнай прамысловасці. Словам гэта будзе месца знаёмства з брэндам. І апошняя сцежка продажу – мабільная формула з выкарыстаннем магчымасцяў інтэрнэту, задача якой пашырэнне ахопу брэнда ўсюды там, дзе фізічна няма нашых кропак.
Вытворчасць польскага электрамабіля Izera мусіць пачацца ў снежні 2025 года, продаж стартуе ў 2026 годзе, абвясцілі ў пачатку вясны прадстаўнікі кампаніі ElectroMobility. Завод у Явожна пачнуць будаваць на пачатку 2024 года.
EMP падпісала ліцэнзійнае пагадненне з найбуйнейшай прыватнай кітайскай аўтамабільнай групай Geely аб прадастаўленні тэхналагічнай платформы SEA, для электрамабіляў, на якой паўстане польская Izera.
яс/PAP