Беларуская Служба

Польшча атрымае два мільярды долараў крэдыту ад ЗША на ўзмацненне арміі

26.09.2023 09:15
Дзярждэпартамент ЗША абвясціў аб падпісанні з Польшчай пагаднення ў рамках Праграмы замежнага фінансавання (FMF).
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі далі Польшчы прамую пазыку ў памеры 2 мільярдаў долараў у рамках Замежнага ваеннага фінансавання (FMF) для падтрымкі мадэрнізацыі абароны Польшчы, абвясціў Дзярждэпартамент ЗША.

«Польшча з’яўляецца непахісным хаўруснікам Злучаных Штатаў Амерыкі, і бяспека Польшчы мае вырашальнае значэнне для калектыўнай абароны ўсходняга флангу НАТА», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнта ЗША.

«Акрамя ключавой дапаможнай ролі ў садзейнічанні міжнароднай дапамозе суседняй Украіне, Польшча прадэманстравала сваю непахісную прыхільнасць умацаванню рэгіянальнай бяспекі праз салідныя інвестыцыі ў выдаткі на абарону», – заявілі амерыканскія дыпламаты.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak), выказаў задавальненне рашэннем амерыканскіх уладаў:

- Гэта крэдыт на вельмі добрых умовах. Мы выкарыстаем яго на пакупку ўзбраення ў ЗША. Ён стане таксама зыходным пунктам па магчымым крэдытаванні іншых нашых праектаў.

Нагадваем, учора ў ЗША міністр Марыюш Блашчак падпісаў афсетнае пагадненне па кантракце на закупку верталётаў «Апач» для польскай арміі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Кіраўнік Мінабароны Польшчы зацвердзіць афсет для «Апачаў»

25.09.2023 08:15
Польшчы купіць у амерыканцаў 96 сучасных ударных верталётаў AH-64E «Апач».