Беларуская Служба

Паказчык PMI для польскай прамысловасці склаў 43,9 бала

03.10.2023 09:25
Кепскія вынікі прамысловасці фіксуюцца ў большасці краін Еўрасаюза, кажуць эканамісты.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Індэкс PMI для польскай прамысловасці – то бок індыкатар, які паказвае сітуацыю ў дадзенай галіне эканомікі – у верасні склаў 43,9 бала, то бок вырас у параўнанні са жніўнем на 0,8 бала, паведамляе S&P Global.

Якуб Рыбацкі(Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута кажа, што кепскія вынікі прамысловасці бачныя ў большасці краін Еўрасаюза:

- Пагаршэнне вынікаў у Польшчы крыху меншае, чым у зоне еўра. На паніжэнне індэкса PMI зараз уплываюць усе даследаваныя паказчыкі, то бок памер бягучай вытворчасці, кошт новых заказаў, планы адносна пакупак сыравіны і працаўладкавання, а таксама час паставак прадукцыі.

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк(Piotr Bujak) лічыць, што сітуацыя не так дрэнная, як можна было спадзявацца:

- Паводле нас у бліжэйшыя месяцы дынаміка актыўнасці ў польскай пераапрацоўчай прамысловасці будзе крыху павышацца. Шмат сведчыць пра тое, што самае горшае, калі гаворка ідзе пра актыўнасць польскай прамысловасці, ужо за намі.

Нагадваем, паказчык PMI, які складае больш за 50 балаў паказвае на эканамічнае ажыўленне, а ніжэй за 50 балаў – на стагнацыю ў дадзенай галіне.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі