Старшыня Orlen Даніэль Абайтэк заявіў, што кампанія не чакае павышэння цэнаў на паліва ў бліжэйшыя тыдні.
Даніэль Абайтэк пералічыў прычыны, па якіх кампанія можа працягваць цяперашнюю цэнавую палітыку.
«Мы глядзім на цэнавую палітыку з доўгатэрміновай перспектывы, таму мы не чакаем, што цэны на АЗС павялічацца ў бліжэйшыя тыдні. У нас ёсць патэнцыял для гэтага дзякуючы зліццю, у нас больш шырокія магчымасці для перамоваў, мы таксама больш устойлівыя да рынкавых зрухаў, у нас ёсць пастаўкі нафты з розных напрамкаў, у нас ёсць доўгатэрміновыя кантракты. Нам таксама трэба глядзець на попыт», – растлумачыў ён.
Старшыня Orlen, спасылаючыся на закіды некаторых палітыкаў, што цяперашнія цены на запраўках – гэта перадвыбарчы ход, заявіў, што «апазіцыя спрабуе гуляць цэнамі на паліва і выклікаць паніку».
«Гэта апазіцыя спрабуе разыгрываць пытанне цэнаў на паліва, тое самае яны рабілі падчас агрэсіі Расіі супраць Украіны, заяўляючы, што паліва будзе каштаваць 15 злотых, 10 злотых. А такіх цэн няма. Тое ж самае было з вуглём, і з газам», – падкрэсліў ён.
Апошнія дні на запраўках у Польшчы ажыятаж. Паліва на запраўках канцэрну Orlen, каштуе менш чым у аптавікоў. Таму там часта »ламаюцца« бензакалонкі, а па праўдзе заканчваецца паліва. Супрацоўнікам заправачных даручылі ў такой сітуацыі вывешваць інфармацыю, што »бензакалонка зламалася«, каб не выклікаць панікі ў кіроўцаў.
Даніэль Абайтэк адзначыў, што назапашваць паліва няма неабходнасці. Ён нагадаў, што кампанія неаднаразова інфармавала, што паліва, якое зараз прадаецца, не прызначана для зімовага выкарыстання.
«З лістапада мы будзем змешваць і дабаўляць дабаўкі да паліва, якое будзе больш зімаўстойлівым. Я хачу сказаць тым, хто назапашвае паліва, што зімой яно можа аказацца непрыгодным», – падкрэсліў ён.
Паводле Абайтэка, сітуацыя ў Ізраілі, пакуль не застаўляе карэктаваць, то бок павышаць цэны на запраўках Orlen у Польшчы.
яс