Беларуская Служба

Расце гандлёвы абмен Польшчы з ЕС, падае – з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай

17.10.2023 08:31
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала найноўшыя дадзеныя аб знешнім гандлі Польшчы.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Са студзеня па жнівень польскі экспарт павялічыўся на 3,7 працэнта і склаў 232,4 мільярда еўра. У сваю чаргу імпарт знізіўся на 5,7 працэнта да 223,5 мільярда еўра, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта азначае, што станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі за гэты перыяд склала 8 мільярдаў 9 тысяч еўра.

Найбольшую долю ў агульным аб'ёме складае экспарт у развітыя краіны – 86,6 працэнта (у тым ліку ў Еўрасаюз 74,8 працэнта). Падобная сітуацыя фіксуецца ў імпарце, які складае 65,6 працэнта ад агульнага аб’ёму знешняга тавараабароту Польшчы (у тым ліку з ЕС 53,8 працэнта).

Найменшы гандлёвы абмен зафіксаваны з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У іх выпадку доля ў агульным экспарце склала 5 працэнтаў, а імпарце – 2,4 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі