Беларуская Служба

Харчовыя банкі: Палова палякаў марнуе ежу

17.10.2023 10:10
Штогод у Польшчы выкідваецца 4 мільёны 800 тысяч тон ежы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палова палякаў марнуе ежу ў сваіх дамах, пра гэта сведчыць справаздача Федэрацыі польскіх Банкаў харчавання, падрыхтаваная з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаўся 16 кастрычніка. Мэта справаздачы – прыцягнуць увагу грамадства да тэмы марнавання ежы. Як сказаў дырэктар Банкаў харчавання Норберт Канаржэўскі(Norbert Konarzewski), палякі выкідваюць прадукты харчавання, таму што купляюць іх занадта шмат:

- Больш за палову апытаных (53 працэнты) заяўляе, што выкідвае прадукты харчавання з-за таго, што яны не заўважылі, што мінае тэрмін іх прыдатнасці. Кожны чацвёрты – з-за таго, што ён няправільна захоўваў прадукты, або купіў іх занадта шмат. Прадукты харчавання выкідваюцца таксама з-за таго, што яны былі нясмачныя.

Штогод у Польшчы выкідваецца 4 мільёны 800 тысяч тон ежы. Індывідуальныя спажыўцы адказваюць за 60 працэнтаў гэтай колькасці. Часцей за ўсё палякі выкідваюць хлеб, садавіну, гародніну і каўбасныя вырабы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Расце гандлёвы абмен Польшчы з ЕС, падае – з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай

17.10.2023 08:31
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала найноўшыя дадзеныя аб знешнім гандлі Польшчы.