Беларуская Служба

У 2024 годзе ў Польшчы вырастуць стаўкі мясцовых падаткаў

24.10.2023 09:01
Стаўкі мясцовых падаткаў штогод карэкціруюцца з улікам інфляцыі з першага паўгоддзя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

У будучым годзе ў Польшчы вырастуць стаўкі мясцовых падаткаў. Згодна з пастановай Міністэрства фінанасў, у 2024 годзе максімальныя стаўкі мясцовых падаткаў і збораў могуць павялічыцца на 15 працэнтаў.

Нагадваем, дзеючыя нормы прадугледжваюць, што стаўкі мясцовых падаткаў штогод карэкціруюцца з улікам інфляцыі з першага паўгоддзя.

Падатковы дарадчык Пётр Юшчык (Piotr Juszczyk) паясняе, што рэкамендацыі Мінфіна прадугледжваюць павышэнне збораў як для насельніцтва, так і для прадпрымальнікаў.
У выпадку прыватнай нерухомасці стаўка вырасце на 0,15 грошаў за квадратны метр, а ў выпадку камерцыйных памяшканняў – на 4,32 злотага:

- Гэта максімальныя стаўкі, прадугледжаныя рэкамендацыяй Міністэрства фінансаў. Аднак у канчатковым рахунку, гэта мясцовыя органы ўлады вырашаюць пра ўзровень падаткаў. У буйных гарадах, такіх як Варшава, Вроцлаў і Гданск, у якіх бюджэтныя выдаткі вялікія, ужо сёлета падаткавыя стаўкі былі на максімальным узроўні.

Аднак не ўсе органы мясцовага самакіравання сёлета вырашылі ўвесці максімальныя стаўкі мясцовых падаткаў. Так было, між іншым, у Кракаве, дзе абавязвалі стаўкі з мінулых гадоў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Аналітыкі: Дадзеныя аб будаўніча-мантажнай вытворчасці сведчаць аб ажыўленні эканомікі

24.10.2023 08:03
Гэта другі запар станоўчы сюрпрыз у гэтым сектары, паясняюць аналітыкі Santander.